Кос тваіх вясновыя струменні,
Рук тваіх ласкавае цяпло...
Да мяне ішло ўсяго імгненне,
Да мяне стагоддзямі плыло
Пачуцця святога азарэнне,
Чалавецтва светлае вясло.
Грані часу ў сонцы раставалі,
Раставала сонца ў вачах.
Шчасце мы пілі — не выпівалі,
Захліснуўшы рукі на плячах.
I апошнім сполахам сумлення
Адплыло і згасла небыццё,
З пачуцця святога азарэннем
Пазнавалі сутнасць і жыццё.
Рук тваіх ласкавае цяпло,
Чалавецтва светлае вясло...