Калі трэба, зраблюся вядзьмаркаю,
Буду з вуснаў тваіх піць любоў...
Калі трэба, праслыну пляткаркаю,
Каб сустрэцца з табой зноў і зноў...
Калі трэба, паўстану рабыняю,
Буду ціха і верна служыць.
Калі не, стану прыццю ільвінаю,
Каб цябе ў другое адбіць.