Я ад цябе пачуў такое – і гэта быў папрок:
– Ты толькі раз сказаў “кахаю”,
і то як незнарок…
– Мая дзяўчынка дарагая, і гэткі ёсць урок:
сто сцежак пройдзеш – і не дойджеш,
а трэба толькі крок.