Ліхтары глядзяць ўжо з цемры ў вокны,
І журба ахутала сэрца маё…
Вось пабеглі зноў слязінак кроплі,
Каб балючае прыціхла пачуццё.
Я да шкла шчакой прыльнула, нібы
Дзіця малое ў чаканні мамы.
На спацелай ад дыхання шыбе
Я пішу імя тваё, каханы.