МАТЫЛЁК

Яшчэ не ацэнена

Х.В.

У снежні мяцельна-сцюдзёным
І раптам жывы матылёк –
Насуперак розным законам
Ён выжыць у холадзе змог.

Лятаў нада мной і садзіўся
На коўдру, на плечы, ў далонь,
І гэтак жа знік, як з’явіўся,
Шукала яго – і з табой

Сустрэлася так нечакана…
Было мне, канешне, няўцям:
Сапраўдны і самы жаданы
Быў дзень наканованы нам.

Няўжо матылёк той не проста
Ка мне заляцеў у пакой?
Сваім Чалавекам – не госцем –
Сумненні мае супакой.