Ты вечна ў хлусні справядлівы,
Я ж з праўдай сваёй ніякая.
Ты быў, як заўсёды, шчаслівы,
А я, як ніколі, плакала.
Калі ты, разбіўшы надзею,
Не думаў, што ўсё ўжо страчана.
Адмовіць – мая прывілея,
Знарок сябе перайначвала.
Свядома плюю на пачуцці,
Табе даць свабоду здольная…
Вярнуся, як толькі адпусцяць
Мяне, бы птушку бязвольную.