Недзе сярод маетнасці
Ёсць мы з табою ісцінныя,
Як воблакі ў небе з бледнасці
Ў блакіт незвычайны высціраны.
Недзе сярод экзекуцыі
І мы з табою адвержаныя,
Ды шансы заўжды даюцца нам
На грані быць папярэджанымі.
Недзе сярод паганскага
І мы з табой не прыдуманыя.
Цеплынёй з медавухай і ласкаю
Сагрэем каханне прастуджанае.
Бегма бяжы да еднасці,
Прачніся, любоў мая выспанная,
Недзе сярод маетнасці
Ёсць мы з табою ісцінныя.
Малюнак любошчаў паміж дзяўчынай і мужчынам, канешне, прыкрытых коўдрай ці прасцірадлам, ці ў травах…
Сараматні́ца
І цалуеш ты міма вуснаў –
У шчаку і ў мочку вуха…
Ах, як весела быць распуснай
І нікога на свеце не слухаць!