НА БЕРАЗЕ РЭЧКІ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ні стала тут няма –
Недзе сесці сватам,
Толькі рэчка да берагу
Туліцца.
“Я нікому, нікому
Цябе не аддам”…
Хвалі клятвай тваёю
Мацуюцца.

Лета спелых жытоў,
Шчасце пругкіх грудзей
Цесна ў роздуме
Каласуюцца.
Ні кахання табе,
Ні вясновых надзей…
Толькі ў памяці страсці
Смакуюцца.

Бераг з рэчкаю. Разам
Ім век вандраваць.
З галавой ва ўспаміны
Укулішся.
Не з маіх табе вуснаў
Цалункі зрываць:
Ты да іншага берага
Тулішся.