НА СЕНАКОСЕ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Кладзецца сена пахкае,
Расой пераліваецца…
Вясёлых грабель шарканне
Да захаду ад раніцы.

Шумлівы дзень вясёлкавы
Прамчыцца лёгкай знічкаю.
Ад позірку вясковага
Мы знікнем за крынічкаю.

Мелодыяй крыштальнаю –
Абдымкі страсным росчыркам.
Згарым зарой світальнаю
У салаўіным пошчаку.

А сэрца так і тахкае,
І хутка ўсход займаецца –
П’яніць нас сена пахкае
Ад раніцы да раніцы.