Адпачыць на грудзях тваіх
Я няспынна мару і бачу,
Як сядзім мы побач удваіх
Не адчуўшы ні ў чым нястачу.
Чула туліш да сэрца мяне
І пяшчотныя дарыш абдымкі.
Як спакойна мне быць ля цябе!
Усё аддам за такія хвілінкі.
Я дыханне сваё затаю,
Прытулюся мацней усім целам
Да цябе і скажу, што люблю
І адчую ў душы сваёй неба.
Сэрца з сілаю б'ецца тваё,
Мне аддаць сябе хоча без рэшты...
Я ў далонях схаваю яго
І скажу яму тайнае нешта...