НА ВЯРШЫНІ СТРАСЦІ

Яшчэ не ацэнена

Нам расстацца б на вяршыні страсці
І на памяць у жыццё з сабой
Ночы казачныя тыя ўкрасці,
Нібы ў ракавіне прыбой.

Не лічыць хвілінак да спаткання,
Адмаўляць, хвалюючы штораз,
Выклікаць адно расчараванне,
Каб не ўпасці раптам пад абцас.

І нарэшце на вяршыні страсці
Мне б цябе пакінуць аднаго.
Хай бы і купаўся ты ў няшчасцях,
Праклінаючы і неба, і багоў!