Нас цяпер аніхто не разлучыць –
Я надзею ў свой верш пасялю,
Каб пасля пры сустрэчы агучыць
Ціхім словам прызнання: “Люблю!”
Нас цяпер аніхто не раздзеліць, –
Гэтай думкай сябе весялю,
Каб пасля словы шчырыя спеліць,
Каб на вуснах трымцела: “Люблю!”
А сказаць, як пры першай сустрэчы,
Захінуўшы цябе ў паліто
І нясмела абняўшы за плечы:
“Нас ужо не разлучыць ніхто”.