Наша спатканне

Яшчэ не ацэнена

Я ўсміхнуся табе, як мага прыгажэй,
І завяду цябе ў сад з салаўямі.
На лаўцы з дрэўна з табою там сяду хутчэй,
Заплюшчу вочы ад сонца над намі.

Хай ад любові кружыцца ў нас галава,
Няхай у казку мы верым, як дзеці.
Нас будзе радаваць усё: кветкі, птушкі, трава,
І промні сонца, і з водарам вецер.

І ў захапленні тым момантам час правядзем,
Нам не патрэбны ні рухі, ні словы,
А нашы душы ў адзінстве, любоў нас вядзе.
Да нас належыць наступны дзень новы.