Не аддай мяне другому,
Зберажы,
Каб пасля жыццёвай стомы
На мяжы
Не адзін ты быў аднойчы –
Хоць заплач.
Скажаш мне, зірнуўшы ў вочы:
“Ты прабач
І даруй мне ўсё дурное,
Тую злосць,
Добра, што ізноў са мною
Маладосць”.
Маладзее пасля грому
Ўраз зямля…
Не аддай мяне другому
І…пасля.