Не чаруй мяне ты зорам,
Не чаруй красой;
Не чаруй сваiм ты горам,
Не чаруй слязой.
Не чаруй ядвабнай коскай,
Ні вусноў агнём...
Не чаруй усмешкай боскай,
Ні святым жыццём.
Не чаруй дзявочым станам,
Не чаруй грудзьмi...
Каб не быў я пакараны
Богам i людзьмi.