І смех, і злосць змяшаліся ў адно
Незразумелае надзіва адчуванне,
Я ім жыву, пакутую даўно,
Сустрэчу пераблытаўшы з расстаннем.
Разлуку за спатканне прыняла,
А выскал твой – за шчырую усмешку.
Чаму я той хвіліны не скляла,
Не абышла цябе і тую сцежку,
Якою мне насустрач сотню раз,
А мо і болей – тысячу выходзіў?
Нічога быццам не звязала нас…
Чаму ж не весела, не сонечна ў прыродзе?