НЕПАЗБЕЖНАСЦЬ

Яшчэ не ацэнена

Чаму не можаш зразумець,
Каб прыязджаць не пагасціць,
А каб, нарэшце, адагрэць
І ні за што не адпусціць.

І спачуванне – лепш без слоў,
Для апраўдання – ты адзін.
О, як не быў са мной даўно…
Адну хвіліначку знайдзі.

Прыходзяць – непазбежна – смерць,
І сум, і гора, сорам, боль.
Чаму не можаш зразумець:
Жыць наканована з табой.

Над лёсам век – дамоклаў меч:
Ціскі, цвікі і страшны суд.
Чаму не можаш зразумець,
Пакуль не там, пакуль я тут?