НЕЗАНЯТАЯ

Яшчэ не ацэнена

Сцежкі вытапчу я ў травах,
Непакошаных, нязжатых,
Каб забыцца там на славу
Адзінокай, незанятай.

Не трапляцца каб на вочы
Улюбёных і зласліўцаў,
Каб нікога не сурочыць
І ад крыўды не стаміцца.

Каб адчуць невінаватасць,
Калі ў травах адшукае,
Непакошаных, нязжатых,
Хто адну мяне кахае.