Ну скажы:
навошта
Ты турбуеш пошту?
Не вазьму твайго пісьма,
Не чытаўшы, кіну.
А чаму?
Ды ты сама
Разумець павінна.
Не люблю ў жыцці маны...
Мы даўно не тыя, –
Адляцелі, нібы сны,
Мары маладыя.
Адляцелі, нібы сны,
Вясёлкавай стужкай.
У мяне растуць сыны,
У цябе – дачушка.
Дык скажы:
навошта
Ты турбуеш пошту?