ПЕСНЯ МЕНЕСТРЭЛЯЎ

Яшчэ не ацэнена

На папялішчы кахання
Знікнуць былыя мары.
Толькі гучыць у сэрцы
Сумны напеў гітары.
Плачуць бясслёзна вочы,
Твар – як загіпсаваны.
І паступова ўпадае
Розум у стан нірваны.
Рэшткі забітых пачуццяў
Блытаюцца ў павуціне.
Хуткая смерць кахання –
Быццам на гільяціне.
Гэта няцяжка прадбачыць.
Так яно ўсё і будзе.
Каханне знікае ў пакутах...
Навошта ж яно вам, людзі?..