Пральюся рачулкаю я ў тваё сэрца,
Сонейкам цёплым спынюся ў душы,
Расквечуся ружай ці восеньскім дрэўцам,
Воблакам гляну з нябесных вышынь.
А хочаш, насустрач смелаю сцежкай
Выбегу я і ў наш верас густы
Зноў завяду, каб з прыязнай усмешкай
У абдымкі свае пераняў мяне ты.
І радасна нам заспяваюць аблокі
Жаўранкам любым з блакітных вышынь,
Рачулка запомніць твой твар сінявокі,
Каб страсцю напоўніць спакойную плынь.