Калі пакрыўджу: забі як маскаля!
Каханая, давай пачнем з нуля!
Ну так.Паводзіў як вар'ят.
Я сам сабе уласны кат.
Але прабач, бо разумней ты за мяне
Не дай загінуць той вясьне
Што нас сагрэла ў месяц люты.
Спыні!Спыні мае пакуты!!!
Каханая, пайду я ў царкву....
Схілю сваю дурную галаву
І памалюся... за цябе.
Каб Бог не кінуў у журбе,
Каб Наста-Сонейка сьвяціла....
Прабач, прабач мяне дэбіла!
Уладзімір, Вітаўт, Ефрасіння....
У гэта веру!Ты мая княгіня!
Мы ж родныя.Мы дзьве паловы.
Такі наш лёс не выпадковы.
Усё марна?Ты не будзеш размаўляць?
Не дай мне ў адзіноце паміраць!!!
Прымусіў Чорт сказаць: "Бывай"
Я не сьвяты.Але ты пачакай.
Фартэцай стану я.Тваёй сьцяной.
І да таго ж не сыйду у запой.
Я стану грошы зарабляць
І дом мы зможам збудаваць.
Мы будзем лепшай парай у свеце!
І ганарыцца стануць дзеці,
Сьмяяцца, радасна крычаць,
Што Наста ўмела выбачаць.
Прабачыла свайго Алеся,
У дрыгву не кінула Палесся.
На жаль твае нэрвы псаваў...
Я б кожную клетку тваю цалаваў
Нэрвовай сістэмы усёй!
Бо мару застацца з табой....
Павер, не такі я благі!
Такі вось народ мы, ваўкі...
Не здраджу табе я, ваўчыца!
Вядзьмарка, мая чараўніца...
Ну што мне яшчэ тут дадаць?
Усё роўна я буду кахаць.
Гатоў усё прынесьці ў ахвяру
Каб зноў адрадзіць нашу мару!
Мы ж створаны адзін для аднога!
Пра гэта ёсьць запіс у Бога
Да нашага шчэ нараджэння.
Прашу у цябе прабачэнння!!!