РАСЧАРАВАННЕ

Яшчэ не ацэнена

Несумненна, што ты выпадковы,
Не, не сябар і нават не госць.
Я шукаю ад слоў тваіх сховаў
І ўцякаю ў сваю маладосць,

Дзе прывольней ад многагалосся
Той прыроды, з якою жыла.
Ну, а што зразумееш – здалося.
І таму назаўсёды ўцякла.

Не шукай ты мяне ў разнатраўі,
Не гукай у лясным гушчары.
Абыякавасцю абняславіў,
То аб чым нам цяпер гаварыць?

Не хачу нават згадваць у словах,
Нашы мары – нясцерпная злосць.
Несумненна, што ты выпадковы,
Не, не сябар, і нават не госць.