Я вас не ведала б, а вы
Неспадзявана так сустрэлі,
Дыханнем птушачку сагрэлі –
Майго бяссоння вартавы.
Я ўпершыню спасцігла ноч
І шлюбу страснае імгненне,
Нібы вар’яцкае стварэнне,
Вас не пускала з рук і з воч.
І так паціху адтавала,
Усё на памяць забірала,
Каб у халодны, мройны час,
У час нясцерпнае тугі,
Успомніўшы на міг пра вас,
Сагрэцца ў думках дарагіх.