САРАМАТНІ́ЦА

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Парушу правілы прыстойнасці –
Хоць неба хай на хату зрынецца,
Адпрэчу ўрэшце ўсе ўмоўнасці –
Гадзіннік для шчаслівых спыніцца.

І толькі паспрабуй адмовіцца
Ад мар сваіх, што здаўна клікалі.
Давай адмовімся саромецца
І быць па згодзе ўласнай дзікімі?

Быць сарамліваю стамілася,
І сціплай, і сляпой, спагадлівай…
Галубкаю ў нябёсы білася,
Не згледзелі каб позірк здрадлівы.

Прымі пяшчоту ацалелую
І ўсю як ёсць безабаронную,
О, як даўно цябе хацела я,
На языках людскіх палонная.

Хай сочыць маладзік зайздрослівы
Ды вішаннік у хату просіцца.
Іх памаўчаць аб тым папросім мы,
Страсцямі як пасцель абросіцца.

Бяры, ўздымай мяне, нясмелую,
На дыбу азвярэлай млоснасці,
Сараматні́цай звар’яцелаю
Парушу правілы прыстойнасці.