Шчаслівая

Яшчэ не ацэнена

Цябе я не бачыў такою шчаслівай,
спявала ты мне пра марскія залівы,
і голас гучаў неяк так асабліва :
то камерна ціха,то гучна гулліва...

Усмешкаю вусны гарачыя ззялі,
і ў песні тваёй мы з табой прачыталі
І мяккасць травы, і бязлітаснасць сталі,
і як шапацелі салёныя хвалі...

...Цяпер гэта песня нагадвае час,
калі б турбаваць не пасмеў ніхто нас,
калі да плячэй тваіх белых
я мог дакрануцца нясмела.

І сэрца баліць,калі раптам у сне
прымрою, што ты ўжо спяваеш не мне
і той, каго голас твой грэе,
табе падпяваць пасмее.

Дні нашы даўно ўжо паспелі сатлець,
і толькі цяпер я пачаў разумець :
ты стала шчаслівай такою,
таму, што быў побач з табою...

Іншыя вершы аўтара