Белы сьнег
Белы сьнег
Белы сьнег
І нябёсаў скупое праменьне...
Халадзее надзея на вуснах маіх
Да свабоды імкненьне.
Імгненьне...
Хутка...
Чуеш?
Амаль...
Верагодна...
Назаўжды.
Непахісны.
Трывожны.
Я твой верасень -
Ты мой кастрычнік
...Я галосны -
Ты зычны.
...У марных пошуках выйсьця...
Запалі тое лісьце,
Запалі маё сэрца
Вырай дай для душы
Дай пяшчоты сагрэцца.
І жыцьцём напаі
Ці бясконцым імгненьнем...
Ты адчуй уласны рытм
Ясны такт
Скінь сумненьні
Верагоднасьці
І памкненьні
ў бок...
...І ў прыцемках Менскіх
Табе пацалунак
І да шчырасьці прага.
І ў тым паратунак...