Слухаю твае вочы

Яшчэ не ацэнена

Слухаю твае вочы.
Яны спяваюць.
Я разумею гэту песню.
Адчуваю яе мелодыю.
Я ўхапіў яе рытм.
Сэрца маё адбівае такт за тактам.
Не, ты не можаш сфальшывіць.
Не, ты не можаш памыліцца.
Радасць? Так і павінна быць.
Сумненні? Так і павінна быць.
Прадчуванне разлукі,
Горыч,
Боль...
Як жа без гэтага?
Так... I сустрэча.
Так... I каханне.
I ўсё іншае!
Дурненькая, інакш не было б песні.
А я ж слухаю твае вочы,
Яны спяваюць.

Іншыя вершы аўтара