СЛЯПАЯ БАБА – МОЦНАЯ ЛЮБОЎ

Яшчэ не ацэнена

Я думала, што ты найлепшы самы,
Я верыла, што будзеш век са мной,
Ды ўспомніла я мудрасць любай мамы:
“Сляпая баба – моцная любоў”.

Я думала, прайду з табой па свеце,
Не прападу і лютаю зімой,
Народзяцца у нас з табою дзеці –
Сляпая баба – моцная любоў.

Я думала, што за тваёй, нарэшце,
За спінай, як за каменнай сцяной...
Жыву адна на цэлым белым свеце,
Сляпая баба – моцная любоў.