Прысніўся незвычайны сон,
Што быццам на банкеце
Мне падарылі парасон,
Мне падарылі парасон,
Канваліяў букецік.
Што быццам гэта быў мой прынц,
Такі няўлоўны днямі.
І мне заўсёды толькі сніць,
І мне заўсёды толькі сніць,
І жыць такімі снамі.
Баюся ранкам уставаць,
Каб не збянтэжыць яву,
Калі не прыйдзе ратаваць
І сон са мной перажываць
Сапраўдны прынц ласкавы.