Спелымі яблыкамі сакавітымі
Грудзі дзяўчыны тваёй налітыя.
Ёй з табой соладка, ёй з табой добра,
Воблакам з ложка звалілася коўдра.
Пенай марской – спяшыць прасцірадламі
Сорам схаваць пад паглядамі прагнымі.
Ты ж, прытуліўшы галубку пяшчотна,
Ёй дапаможаш трымацца свабодна.
Пераканаеш рукамі ласкавымі,
Словамі самымі ў свеце яскравымі…
Ёй з табой соладка, ёй з табой добра.
Спіць закаханая побач пад коўдрай.