ТАК І ТРЭБА

Яшчэ не ацэнена

Спраўдзяцца чуткі і спрэчкі. Бывае –
Гром сярод яснага сіняга неба.
Раптам маланкай цябе прабівае:
“Небам заслужана, так табе трэба”.

І не адрокся, і рэдка – бы ў госці,
Ці то за стол, ці кідацца ў абдымкі?
Толькі ўжо сэрца прыслухацца просіць:
“Крыўдзяць цябе – увачавідкі”.

Веры не можаш ты даць, заміраеш
І на яго быццам дыхаць не смееш,
Хоць і пасля сваё сэрца караеш:
“Не маладое, чаго так хварэеш?”

Спешчаны позірк (увагі на суткі),
І падбародак, задзёрты пад неба.
Што ён не варты, даходзілі чуткі…
Нібы аглохла. Так мне і трэба!