Ціха падае кляновы лісток
Над магілай салдатау,якія
У люты холад,вясновы змрок
Краіну і нас баранілі.
Абрэзы трымалі у руках,зноу і зноу
Ляцелі шынелі і боты скрыпелі,
А салдаты рабілі крок,
Крок крывавы для міра рабілі.
Трымалася каска на галаве,
і сонца усміхалася у небе,
А салдаты дзеля радзімы свае
З патрэбай у сіле,у хлебе,
Што маці-зямелька давала у той час,
Што рукі радзімы рабілі,
ішлі на пагібель пад нямеччыны глас
і Бога аб шчасці малілі.
Абяцалі тады сваім мацяркам
Вярнуцца жывымі дахаты.
Абяцалі каханым,старэнькім бацькам...
Смела ішлі у бой салдаты...
Колькі нястач было,колькі смярцей!
Шапталі на лузе званочкі...
Дачакаліся ордэнау,добрых вясцей
Радзімы-зямелькі сыночкі.
Што скажаш цяпер ты,
Калі за гарой падымаецца сонца яскрава,
Калі цеплынёю і летняй расой
Жыта падчас усхвалявана?
Што думаеш ты,калі ветэран
Напусціць слязінку на вочы?
Ганарыся былым,заплакау б і сам,
Калі б на цябе вораг крочыу.