Тут… Тут… Тут…

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Тут… Тут… Тут…
Маўчаньне…
Перагуды…
Твой голас у забыцьці,
Так цяжка і так соладка ў цішы…
Здаецца…
Няхай цягнулася б заўжды,
То забыцьцё нямое.

І не балюча ўжо нідзе:
Яно павольна рух бярэ,
Агортвае смугою.

І напявае пра каханьне,
Варункі ўтварая,
Для мараў вычварных маіх
Табой, Настусь, працятых,
Адной табою…

Ды пачынае шчыміць сэрца,
Прыціснутае скабамі нямымі.
І віядук сарвецца,
Ды паглыне цясніна
Маўчаньнем вусьцішным сваім…