ТВАЯ ПІЖМА

Яшчэ не ацэнена

Стаміўшыся ад працы і застолляў,
Нагледзеўшыся “Дзікай архідэі”,
Ты выпраўся са мною ў наваколле,
Не грэбуй самай дзёрзкаю ідэяй.

Каб дзікую рабінку – нашу піжму,
Прыродай гадаваную ў любові,
Сустрэць на Галаватцы, што за Мсціжам,
Яна каханне нашае замовіць.

Саперніца лілей і белай калы,
Ад іхняй зайздрасці зусім не паблажэла…
Я разам з ёй цябе ўвесь век чакала,
Нясціплыя ў душы любошчы грэла.

Табе, напэўна, прыйдзецца дзівіцца:
Чаму ў вачах гарэзніцы вясковай
Блакіт азёр і чысціня крыніцы,
І кемлівасць і розум адмысловы.

Прызнанне будзе, пэўна, нечаканым:
Рабінка дзікая, што ў родным Мсціжы,
Віноўніца пачуццяў тых, каханы,
Дазволь застацца ля цябе мне
вернай піжмай.