У летуценнях...

Яшчэ не ацэнена

У летуценнях
вёсны надта сонечныя.
Наяве
вёсны абагрэты сончыкамі,
грамамі
і таўкачыкамі польнымі,
чаканнем радасці —
канікуламі школьнымі.

А хто быў ты?
Кім я была —
не помніцца...
Збавіцелькай тваёй
была палонніца.

Загадак многа
пад цыганскім сонцам —
так месяц называецца, —
на моцным
сіберным ветры...
Вечар ці світанне?

Далёка захапленне
ад кахання?

Астудзіць вусны май —
каму паскардзіцца?
Няўжо адно на людзях
праўда праўдзіцца?