Чаму расцвітаюць коцікі
І пасылае прамень
У вочы жаночыя чорцікаў?
Таму, што прыйшоў іх дзень.
Мужчыны хоць раз у клопатах –
Сур’ёзныя складкі між броў.
У большасці мала вопыту –
Не наламаюць дроў.
Устануць раніцай першыя,
Заўважаць каханых красу,
І кветкі самыя лепшыя
У гэты дзень прынясуць.
“Стварэнню доўгавалосаму”
Дакажуць умельства ва ўсім:
Напішуць вершыкі ўзнёслыя,
Аплацяць праезд на таксі.
Дагледзяць дзяцей і справяцца
Яны са святочным сталом…
Хай мары жанчын збываюцца
І прыйдуць у кожны дом.