Ужо не лічыць крокаў
паўночная прагулка.
Мы згубімся ў паўзмроку
зімовага завулка.
Пакуль завея ўвішна
нясецца па сцяжынках, —
у час бяззорнай цішы —
схавай мяне ў абдымках.
Нас прыціскае гмахам
калючай сцюжы ўлонне,
і я, як ліст ачахлы,
тулюся да далоні
тваёй.