Ён сэрца ў ёй шукаў —
знайшоў халодны камень.
Дарэмна,
прагнучы дзвюх розных душ зліцця,
штодня
трымаў ён перад ёй экзамен
на вернасць і на шчырасць пачуцця.
Рагочуць, радуюцца ў пекле д'яблы:
зноў рогі Вэртэру наставіў Дон Жуан.
I не спатрэбіўся яму біблейскі яблык,
каб спакусіць яе
на грэх і на падман.