ВОСЕНЬСКАЕ

Яшчэ не ацэнена

Г.М.

Восень асыпае золатам і срэбрам
Ласкавымі пырскамі верхавіны дрэў,
Зразумей, нарэшце: нам з табою трэба –
Ля знаёмай ліпы каб мяне сустрэў.

Наша аксамітная ўжо вясна мінула,
Пераспела лета буйнай збажыной.
Я з табой ад шчасця доўга б не заснула,
Лашчылася б смела ў лістападны рой.

І сцяжынка зараз адцвіце грыбная,
Зімняя бялізна ахіне зямлю.
Ці пачуцці з холаду хоць калі мінаюць?
Што ты? І ў вадохрышча я іх не ўступлю.