Б.С.
Я – не тваё жыццё, і нават не малітва,
Ты лёсам быў не мне наканаваны,
Хаця аднойчы шчыра і адкрыта
Асмеліўся назваць сваёй каханай.
Забраць хацеў у край блакітнавокі,
Купаць і песціць у сваіх далонях…
Так казка пачалася, мой далёкі,
І самы блізкі, хто калісьці ўспомніць
Сваю адзіную на ўсёй зямлі Багіню.
А прадаўжэнню светлага кахання
Мы неразумна дазвалялі згінуць
Абдуманым наіўнасцю расстаннем.
Расстанне прытупляе, абганяе
Пачуццяў першых чыстыя парывы…
Каб ведаў ты, як я цябе кахаю,
Тваё жыццё было б з маім шчаслівым.