Я не скамянелая, я жывая,
Я ў далонях сэрца твае трымаю,
І яно мне ў бедах дапамагае.
Болей, чым жыццё я цябе кахаю.
Мне з табою жыць стала вельмі проста,
Бо звязаны мы неразрыўна лёсам.
Уявіць, што знікнеш - неверагодна,
І цяпер ты частка маёй істоты.
Ты мая, а я твая – дзве паловы.
Спадзяюся, верыш ты ў маі словы.
І штодзённа я не хажу – лятаю.
Бо цяпер з табой стала я жывая.