Я смяртэльна баюся...

Яшчэ не ацэнена

Я смяртэльна баюся,
Што страчу цябе.
Неадрыўна малюся
Ў самотнай журбе.

Я не верую ў Бога,
А веры даю
У святую дарогу,
У вернасць тваю.

Аддаляешся раптам –
Аж сэрца замрэ.
Мне паверыць у страту –
Як з сонцам згарэць.

Буду ветрам пяшчотным
Цябе саграваць,
І ранейшай ахвоты
Мяне цалаваць

Не губляй хуткім часам,
Я шчыра малю.
Заставацца сам-насам –
Як легчы ў зямлю.

Я смяртэльна баюся:
Як, страціўшы, жыць?
І ў расстанні малюся –
Цябе заслужыць.