Я цыганачку танцую...

Яшчэ не ацэнена

Я цыганачку танцую,
Адыдзіце, дайце круг.
Толькі ногі свае чую,
Толькі сэрца моцны стук.

Завушніцы – над плячамі,
І караляў звон.
Я вішнёвымі вачамі
Выклікаю ў сэрцах стогн.

Вы са мною ў круг ідзіце,
Вас у танцы закружу,
Мне руку пазалаціце --
Толькі праўду раскажу.

Затанцую, затанцую,
Затанцую, закружу,
Ўпадабаю, зацалую
І навек прываражу.