Адлюстроўваецца ў сэрцы
Горыч памяці тужлівай,
Быццам я чакаю смерці,
Век не будучы шчаслівай.
Быццам мне жыццё – як мука –
Столькі ў ім перамалола
Нерваў, сіл сваіх, а з думкай
Жыццярадаснай, вясёлай
Навучылася не збочваць
Я насуперак нягодам,
І дажджам, снягам паўночным,
Звесці што маю прыроду
Так імкнуліся старанна…
Горыч памяці тужлівай –
Проста ў сэрцы чуйным рана.
Я вучуся быць шчаслівай.
Застаюся быць каханай…