Пакуль вы будзеце любіць
мяне, я да вас вярнуся.
Моцарт
Як час на месцы не стаіць,
Як круціцца зямля ў скрусе,
Пакуль вы будзеце любіць,
Я ад сябе да вас вярнуся.
Каб толькі сонцу не астыць,
Я кожнай тканкаю малюся,
Пакуль вы будзеце любіць,
І я пад сонцам застануся.
Пакуль вы будзеце любіць,
Ад шчасця я не адракуся,
Бо як без вас на свеце жыць,
Вы пачакайце, я вярнуся.