ЯКІЯ КРЫЎДЫ?

Яшчэ не ацэнена

Мяне не пакрыўдзіць той,
хто перастаў для мяне існаваць
(Э.Марыя-Рэмарк)

Мне думкі радасна снаваць,
Што не любілі вы, што вы кахалі…
Як слаўна, што вы існаваць
Для сэрца ўрэшце перасталі.

І крыўды ўсе, і боль, і стогн,
Бяссонне ўсіх начэй у прошлым,
Калі былі вы цар і Бог,
Калі кідалася выпрошваць

Хоць кроплю страснага агню,
Слязінку радасці шчаслівай…
Не верыла, што праганю
Сама ў адчайнасці гняўлівай.

Сама ўсё выкіну ў прасвет
Дзвярэй адчыненых – самою.
Да д’ябла даўні этыкет –
З павагай шчырай і любоўю!

Якія крыўды? Існаваць
Даўно вы проста перасталі…
Мне думкі радасна снаваць:
Што не любілі вы, што вы – кахалі!