ЯК ПЕРАД БОГАМ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Дазволь цябе пацалаваць ва ўсмешку,
У промнікі лагоды ля вачэй.
Схаваюся ў табе, нібы ў падстрэшку,
І мне адразу зробіцца лягчэй.

Магчыма, на зямлі не кожны грэшны,
У чым мы сумняваемся з табой.
Дазволь цябе пацалаваць ва ўсмешку, –
Як перад Богам з вечнаю мальбой.

Дазволь цябе пацалаваць ва ўсмешку,
У промні каля сонечных вачэй,
Хай буду на зямлі я самай грэшнай,
З табой грашыць і жыць – куды лягчэй.