Як правёў мяне Цімох,
Ох, ох...
Было цёмна на дварох,
Ох, ох...
"Ну, Цімошка, дык бывай!"
Ай, ай...
А ён кажа: "Пачакай,
Ай, ай...
Хоць часіначку пастой,
Ой, ой...
Пагаворым мы з табой,
Ой, ой...
Я ж казаў не для пацех,
Эх, эх...
Што люблю я не на смех,
Эх, эх..."
Сэрца стукнула ў грудзях,
Ах, ах...
"Яшчэ пойдзе па людзях,
Ах, ах...
Не цалуй мяне, даль-бог!
Ох, ох...
Адчапіся ты, Цімох!
Ох, ох..."