ЯРКАГРОНКАЯ

Яшчэ не ацэнена

Ах, рабіначка яркагронкая,
Шчаслівейшая за мяне…
Пра цябе тая песня звонкая
Не ў адным пабывала акне.

Хоць на тым, на далёкім беразе,
Дуб чакае каторы дзень,
Аб каханні гаворку беражна
Ён з табой штохвілінна вядзе.

Пратэстуе густою лістотаю,
Калі вецер цябе закране…
Ты, сябровачка, не гаротная,
Што ж ты скардзішся вечна мне?